У Польшчы беларускае КГБ напала на замежніка, забачыўшы ў яго Сьцяг

Jul 02, 2013 10:19

Скандал з бел-чырвона-белым сцягам на велапрабегу “Еўропа без межаў”
01.07.2013  Беларускае Радыё Рацыя


У нашай студыі палітычны ўцякач, грамадскі дзеячАнуфрый Рамановіч, з якім адбыўся іцыдэнт са сцягам падчас велапрабегу “Еўропа без межаў”.

РР: Вы былі ўдзельнікам гэтага велапрабегу?

Ануфрый Рамановіч: Я люблю ровар, часта езджу на ім. Я актыўны чалец беластоцкага роварнага клуба “Eskapada”. Учора група жыхароў Беластока выехала насустрач удзельнікам велапрабега. Было дамоўлена, што мы сустрэнемся ў Суражы. Адтуль мы правялі іх да Беластока.

РР: Учора ў вас таксама быў бел-чырвона-белы сцяг?

Ануфрый Рамановіч: Учора сцяга ў мяне не было, але калі я ўбачыў, што людзі едуць са сваімі сцягамі, беларусы, украінцы, палякі. Я падумаў, што сёння я прыеду з беларускім нацыянальным сцягам. Я прыехаў, калі ўсе рыхтаваліся да выезду. Яны фатаграфаваліся, прыйшлі прадстаўнікі ўлады, і ўсе бачылі, што на маім ровары бел-чырвона-белы сцяг. Я фатаграфаваўся з беларусамі, яны з чырвона-зялёным, я з нацыянальным сцягам, была нармальная атмасфера. Мы выехалі, у мяне было даручэнне ад старшыні клуба “Eskapada” праводзіць групу да Супрасля. Я ехаў першым, бо толькі я ведаў, куды трэба ехаць.

РР: Хто быў ініцыятарам гэтага інцыдэнту?

Ануфрый Рамановіч: Кіраўніком гэтай групы была Ірына Б., з якой мы размаўлялі да гэтага. У нейкі момант яна пад’ехала да мяне і сказала, што яе папрасілі, каб я зняў гэты сцяжок. Я адказаў, што не магу гэтага зрабіць, пры гэтым патлумачыў, якое значэнне для мяне мае гэты сцяг. У гэты час частка беларусаў пераехалі на іншы бок дарогі, каб не ехаць за мной. Хацеў бы адзначыць, што яна паведаміла пра тое, што разам з намі едзе чалавека з Беларусі, які ўвесь час фатаграфуе. Яна сказала, што не дай Бог прадстаўнікі ўлады ўбачаць гэтыя фотаздымкі, што яна атрымала сродкі з гарвыканкама. Сказала таксама, што ў наступны раз яе могуць не пусціць. Пазней, калі мы ўжо выехалі, яна падыйша і сарвала гэты сцяг. Я папрасіў, каб яна вярнула яго на месца, бо яна не ў Беларусі, а ў Польшчы, дзе такое недапушчальна.

РР: Чым бел-чырвона-белы сцяг мог перашкодзіць гэтым людзям?

Ануфрый Рамановіч: Я да 1991 года працаваў у КДБ. Мне ўсё гэта нагадала тыя часы, калі супрацоўнікаў адпраўлялі за мяжу, якія павінны былі сачыць за групай, якая выязджае. Гэтая сітуацыя адзін у адзін. Учора, калі я знаёміўся з усімі, там быў нейкі хлопец, які ехаў з Берасця. Ён прадставіўся Юрыем з Гродна. Я запытаў, чаму ён едзе з Берасця, а не захацеў далучыцца ў Гародні? Ён нічога не адказаў, таму я падумаў пра гэта яшчэ тады, што гэты малады чалавек з добрым фотаапаратам куратар ад КДБ.

РР: Чаму Вы падумалі, што менавіта гэты чалавек з КДБ?

Ануфрый Рамановіч: Чалавек, які працаваў у спецслужбах, і гэта не толькі КДБ, бачыць чалавека са спецслужбаў, заўважныя яго іншыя паводзіны. Калі я ўбачыў гэтага Юрыя, а таксама калі прыехала паліцыя, калі затрымалі Ірыну, бо яна здзейсніла супрацьпраўны ўчынак, то ён адразу падскочыў да яе, і пачаў даваць парады, што няхай выклікаюць перакладчыка, адваката і г.д. Мне стала зразумела, што тут галоўная не Ірына. Пазней да нас падыйшоў кіраўнік роварнага клуба “Калабок”. Відавочна, што Ірына ідэалагічны супрацоўнік, а суправаджаў групу гэты Юрый.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

* * *

Cкандал на міжнародным велапрабегу “Еўропа без межаў” у Беластоку.

Палітычнаму ўцекачу з Беларусі Ануфрыю Рамановічу, які прымаў удзел у рэйдзе, сарвалі з ровара бел-чырвона-белы сцяжок.

Па яго словах, ініцыятарамі інцыдэнту былі грамадзянін Расіі і жыхарка Берасця Ірына Б., з роварнага клуба “Калабок” (Берасце).

На месца была выклікана паліцыя.

Ануфрый Рамановіч: На вачах ва ўсіх дзве асобы нападаюць на іншага, забіраюць і знішчаюць нацыянальны сцяг.

РР: Кажуць, што вы ўзялі гэты сцяжок?

Спадар: Я ўзяў сцяг у Іры, зняў яго з дрэўка і аддаў яму. Сцяг павінен быць у яго.

Ірына: Гэты чалавек прыехаў, я яму сказала: “Прабачце, Вы хочаце з намі пракаціцца?”, ён адказаў: “Так”. Тады я сказала, каб ён зняў гэты сцяжок, бо мы па-за палітыкай, нам гэта не трэба. Ён стаў мяне штурхаць, стаў штурхаць мой ровар сваім.

Юрась Такаюк з роварнага клуба “Eskapada” (Беласток): Мы не займаемся палітыкай. Калі б мы займаліся палітыкай, то мы б не маглі супрацоўнічаць.

У міжнародным велапрабегу “Еўропа без межаў” прымаюць удзел раварысты з Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Удзельнікі праедуць 650 кіламетраў па трасе, якая праходзіць праз Польшчу, Беларусь і Літву.

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

На месцы здарэння ўжо з'явілася паліцыя, якая высветліла, што хлопец, які дапамагаў Ірэне, з'яўляецца грамадзянінам Расіі.

Мужчына парваў сцяжок і стараўся схавацца ў натоўпе.

Рэпартаж з месца інцыдэнту слухайце ў далучаным файле.

* * *

Анна Кандрацюк-Сверубская паведаміла ў сваім фэйсбуку пра інцыдэнт, які адбыўся падчас правядзення велапрабегу “Еўропа без межаў”.

Удзельнік велапрабегу Ануфрый Рамановіч:

- Яна сарвала з майго ровара бел-чырвона-белы сцяг, скамечыла і засунула ў сваю кішэню. Калі я пачаў пратэставаць, да мяне наблізіўся мужчына ў куртцы і паказаў мне кулак: “Маўчы!”. Я лічу гэта актам гвалту ў адносінах да мяне.

Ануфрый Рамановіч далучыўся да велапрабегу ў Беластоку, дзе і адбыўся інцыдэнт.

На пытанне кім была гэтая жанчына, Ануфры Рамановіч павеадаміў: “Яна кіраўнік клуба з Берасця. Яе ровар быў пазначаны подпісам Ірэна і аздоблены чырвона-зялёным сцяжком.

Ануфрый Рамановіч выклікаў паліцыю.



Фота Анны Кандрацюк-Сверубскай

Ануфрый Рамановіч:



Рэпартаж з месца інцыдэнту:


турма, тюрьма, prison museum, тюремный музей, музэй турмы, jail, , Мэмарыял, турэмны музей, Museum of Тotalitarianism and Solidarity

Previous post Next post
Up