Малойцы хлопцы ў нас - мужна трымаюцца: ня ныюць, не скуголяць, ня скардзяцца. Паша Севярынец ў сваем рэпэртуары - яму Пан Бог радзіць. Выбачаецца, калі каму не пасьпеў адказаць. Капэрты робіць сам, з Пагоняй)
Алесь Бяляцкі піша не разумею што, але, відавочна, з аптымізмам) Хто ведае ягоны почырк лекара-шпіёна, пачытайце - публікую фотку паштоўкі.
Мікола Дзядок нашага ліста не атрымаў, пэўна, той згубіўся недзе ў пацучынае нары. Дзякуе за вашыя лісты й чакае новых. Быў адвакат. Мікола трымаецца сам і піша нам СВАЕ словы падтрымкі.
Алесіка Маўчанава хутка павінныя вызваляць - чытайце ліст на фота!!! Зьбірайцеся, сябры!!!
І вялікая просьба: калі пішаце палітычнаму ліст - укладайце, калі ласка, паштоўку ці капэрту, каб ён меў магчымасьць адказаць. Мы проста будзем ведаць, ці жывы ён, ці здаровы, ці ня ўпаў духом.