Пра што думаецца ў гэтыя дні?

Aug 19, 2020 12:46


1. Запрашаць у кансультацыйную раду на дыялог толькі тых прадстаўнікоў дзяржаўных структур, якія безумоўна прызнаюць факт фальшавання выбараў.

2. Характэрная тэндэнцыя ў дзяржаўных СМІ на працягу апошніх двух дзён: рабіць акцэнт на абстрактным лозунгу "Спыніць гвалт". МЗС і амбасады шчыруюць, распаўсюджваючы інфармацыю пра вялікія ахвяры сярод праваахоўных службоўцаў. Расейскамоўная служба Эўраньюз актыўна тыражуе гэтую інфармацыю, ніводнага разу не назваўжы колькасць траўмаваных і параненых сярод пратэстоўцаў.

3.Краіны ЭЗ не аднолькава ставяцца да падзей у Беларусі. Пазіцыя Чэхіі, Польшчы, Літвы, якія гатовыя быць пасярэднікамі пры перамовах нашай апазіцыі з уладай (тут ідзецца аб прызнанні факту фальшавання выбараў і мірнай трансфармацыі ўлады) для недасведчанага чалавека здаюцца менш сімпатычнымі, чым "рашучае" асуджэнне беларускіх уладаў і ўвядзенне санкцый супраць асобных адыёзных фігур. Усё наадварот. Санкцыі і пратакольны гнеў тых жа немцаў мы ўжо праходзілі. Яны даволі сціпла падаюць інфармацыю з Беларусі не толькі праз "Дойчэ вэле", але і падчас сваіх адносна працяглых унутраных "Тагэсшаў" і "стасекундных" навінаў, што ідуць некалькі разоў на дзень.
4. Пры ўсіх знешніх сённяшніх спрэчках "асобыя" адносіны Расіі і Германіі застаюцца ў сіле яшчэ з часоў ельцынскай глабальнай дактрыны. Яшчэ з эпохі Брэсцкага міру Германія і Расія былі адзіныя ў тым, што Беларусь -- сфера расійскага ўплыву. Хто сочыць за гісторыяй будаўніцтва газаправода ў нямецкі Грайфсвальд ("паўночная плынь") і службай былога канцлера Шрэдэра за велізарныя грошы ў "Газпраме" можа добра зразумець, хто ёсць хто
5.. Газпрам не проста прадае свой прадукт, але прасоўвае доўгатэрміновую палітыку падтрымання нацыянальных праектаў ў замежных партнёраў, якія аказваюцца прывабнымі для нацыянальна заангажаваных элітаў. Пачытайце малдаўскую, сербскую, аўстрыйскую прэсу. Пра раскол эўрапейскага адзінства праз газавую трубу не гаварыў толькі лянівы
.
6. Асобная гутарка пра наступныя 2-3 гады, калі Эўразвяз зменшыць да мінімума спажыванне бензіну, дызельнага паліва ды мазуту. Гэта ўжо непасрэдна закране Беларусь з ейнай гіганцкай нафтаперапрацоўкай.
Previous post Next post
Up