"Наблюдая эпоху заходящего солнца" / Okami yo rakujitsu o kire

Feb 27, 2013 18:01

Высакароднасць. Вось адно з першых слоў, якія ўсплываюць, каб ахарактэрызаваць гэты фільм. Вельмі добры і светлы.
Окіта і Саіта там такія высакародныя і бескрыслівыя, што пасля "Апошняга мяча самурая" крыху забаўна. Але так і трэба. Гэты фільм паказвае менавіта высакароднасць.
У тытрах была такая прыгожая і пранізлівая музыка, што ўзнікла ўпэўненасць: нічым харошым гэта не скончыцца. Але ж не, на шчасце, галоўны герой застаўся жывы-здаровы. Гэта, дарэчы, пры правільным прачытанне не змяншае трагедыйнасці, але робіць трагізм больш далікатным. Фільм гэты пра эпоху, у якую загінула мноства высакародных людзей.
Інфармацыя, якую я атрымала з "Наблюдая эпоху заходящего солнца" (у злучнасці з "Апошнім мячом самурая"): былі людзі, якія, добра ўсведамляючы што дрэнна скончаць, працягвалі змагацца на баку якому была наканаваная параза. З-за таго, што высакароднасць перашкаджала ім пакінуць начальніка і таварышаў.

развагі, жыццё

Previous post Next post
Up