***

Jan 23, 2013 13:36

Як снег растае -
сэрца ўдыхае ўзгадкі
эмоцый і кніг.

...

З дахаў струмяні
гоніць насустрач лёсу
сонца барабан.

...

Майскае лісце!
Цэгла вежы як кроў. Мост -
шумяць машыны.

...

Спадар..? - Ды маўчыць
шалёны асфальт. Спёка.
Рэзкі - нямы - цень.

...

Няўжо так ярка?!..
На крок той мяне падбіў -
клён. І небасхіл...

...

Знямела восень.
Што сонца шукае? Дым.
Ціха. І лёгка.

...

...І асабліва -
як рукі складае ў сне
лісце пад снегам.

...

Горад. Неон лье
нібы закат на твары...
Мо ўсё бліжэй?.. Дождж.

вершы, паэзія

Previous post Next post
Up