***

Jul 09, 2015 15:40




Ты что, хочешь чтоб было как в Украине?
(Фраза што нацёрла вушы грамадсткім актывістам)

Гэй, распаліце святло.
 Руку жанчыне
дай, узабрацца вышэй
 на барыкаду.
Так, я хачу, каб было
 як ва Ўкраіне -
ды без нязваных гасцей
 кшталту снарадаў...
Дайце параду, як быць!
 Мір без свабоды -
гэта лайно, гэта фэйк.
 Як бы адрэзаць
мір ад вайны, палатно
 масы народа -
ад актывістаў, што крок
 робяць і вераць?
Неяк бы адгарадзіць
 сферу змагання,
каб не прыйшла барацьба
 без запрашэння,
не перашкодзіла жыць
 рэзкім спатканнем -
тым, каму толькі сяўба
 ці адстраненне.
Так! Я і праўда хачу
 як ва Ўкраіне -
мінус вайна, што трасе
 хаты нахабна,
мінус што многа яшчэ.
 Але ж не кіне
сэрца рабіць пакрысе
 жэст салідарны.

вершы, паэзія

Previous post Next post
Up