Чорны-чорны потлач

Jun 03, 2009 21:24

Каб ня благапрыабрэцены аўтызм, уклаў бы суполку teacher_horror. То ж бо, з усяе гамы эмоцыяў, што выклікаюць у мяне студэнты,"СЬВЯТАРНЫ ЖАХ" - самая цэнзурная. І эўрыстычная.

Завочнікі-завочнікі, у мяне сёньня завочнікі, можна не рыхтавацца! <Чорная Торба ўжо выйшла з дому, хлопчык...> Лекцыю сумяшчаем з семінарскім, а залік з кантрольнай, да-да-да... <Чорная Торба ўжо села ў соты аўтобус, ці чуеш?> От я так стану перад імі і скажу годна: "друзя,я не магу Вам паставіць нізашто!" <Чорная Торба ўжо стаіць перад раскладам, Dies Irae...> І скажу-скажу далібог скажу а ці чыталі Вам курс Прафіляктыка карупцыі ў акадэмічаскай срадзе? <Чорная Торба ўжо ўзважыла каву, запакавала гарэлку і знайшла цябе занадта лёгкім, сыне...> Ну-я-на-зачот-можа-пранясе-ані ж-падпіску-давалі-што-не-будуць... <НЕ ПРАНЯСЕ - Чорная Торба ўжо вісіць на тваім крэсле, нябога!>... Здрастуйце, я Вам штотатам вінен?

teacher horror, Універ мая любоў

Previous post Next post
Up