Пабывывалі на канцэрце Аканы NHS і Дзягілева. Дзягілевых было 3 сястры: адна
дэман, другая -
ангел, а трэцяя -
проста харошая жанчына. Усе тры ўмелі пець і нязмушана выгінацца па сцэне. Экспартны варыянт.
Мэнэжэрам на заметку: калі дадаць да тых, хто ня любіць джаз, тых, хто ня любіць этна, можа атрымацца нават 250 чалавек у зале. Усе радныя, блізкія і культработнікі.
Больш за ўсё спадабалася: сэйшан на тэму "Гарэла сосна" і мой пад'ездны сісадмін Косьця Косьцін з кларнэтам у руцэ. Я яму 5 даляраў з мінулага году вінен.