Apr 13, 2009 12:55
На рэдкасьць удачная нядзелька. Практычна, пад дэвізам "Стань Франакам".
Мазыр, 13.00. Зьміцер Жалезьнічэнка пасярод вуліцы вучыць Франака, як правільна шмараваць боты і не зрабіцца пры гэтым яфрэйтарам.
Мазыр, 14.00. Высьвятляецца, што сярод беларускай моладзі ў хакі пашыраныя 2 сэнсажыццёвыя стратэгіі датычна пральных машынаў. Стратэгія Z - ськінуцца з пацанамі і набыць "Вятку-аўтамат". Стратэгія F - разабрацца, чаму старшына не хоча падключаць той Індазіт, што ўжо стаіць у бібліятэцы.
Мазыр, 15.00. Непрацяглая дыскусія на тэму, чаму Франак не хоча быць "Сьвістком". Зміцер на разьвітаньне тлумачыць, што трымаць рукі ў кішэнях - няветліва, са сьвістком і без. Франака падазраюць, што яму шкада 70 тыс БР на званне "сьвістка".
Мазыр, 16.00. Франак даверлівым тонам паведамляе, што начышчаць салярай радыёлякатар - не так прыніжае годнасьць, як па камандзе "баявая гатоўнасьць!" бегчы на ўзгорак пасярод часткі і пільна глядзець у мірнае неба.
Мазыр, 17.00. Франак спрабуе прарвацца ў мясцовы Інтэрнэт. Тролі і дупалізы за машынамі, пазнаўшы яго ў момант, пачынаюць актыўна страчыць па кнопачках.
Мазыр, 18.00. Франак у апошнюю хвіліну забягае на КПП. На разьвітаньне дае абяцаньне ўпарадкаваць бібліятэку роты, каб яна не вывальвалася з тумбачкі.
Мазыр-Мінск, 21.00. Мама Франака фактычна прызнаецца, што, каб зайшлося, то разьбіла б дзверы ваенкамата яшчэ раз.
Мінск, 22.00. На Днераждзенія друга падвяргаюся Харасмэнту ад залётнага работніка Вялкома. Вярнуўшыся дадому і прачытаўшы снобскі допіс "Усё-роўна-какой-дзевачкі", падвяргаюся Харасмэнту паўторна.
Самы настаяшчы,
падарожжа,
Белачкі,
Дзеткі