Траецкія пернікі на litara. net

May 05, 2003 00:56

Нарэшце, сталася! У працэсе змаганьня з Акудовічам Янку Купалу-такі паслалі ў сраку. Засталося прыкончыць двух хлапаманскіх вылюдкаў, Францішка з Вінцэнтам, і зачыстку можна лічыць завершанай. Для пачатку праекта "Беларусь: красіва, прэкрасна і мужыкамі не ваняе" усё гатова.
Як ізьдзелалі траецкае прадмесьце, то ні ўсё народу панравілась. От кафэ зрабілі "Траецкі пернік". Што-та за слова, "пернік", ніўдобна гаварыць!
Начальства пачухалася, перарабіла на "Траецкі пранік". Народ ізноў сьмяецца, асобена дзярэўня быўшая, гаварат, пранікам бяльлё толькі качаюць. І вывеску не залюбілі, бо там какі-та ўсаднік на кані быў, як паліцаі насілі ў вайну. Ну, пазьнімалі ўсё.
Ціпер ужо завецца "Стары горад". Унутры парабили харашо. Пацифон стаіт, фісгармония, у старынным сціли. На сьценах фоткі, карціны. "Джыпси кингс" іграе. Я адну карціну ўгледзеў, там дзьве дзеўки ў касьцюмах, як кловуны. І падпісана сьнізу "Л. Бакстъ" .
Мы с афицыянтам разгаварыліся, тожа хлопцы палучают мала, будзет гаварыт увальняцца. Так я спрасіў, эта фамілія аўтара Бакстъ, ці што. Не гаварыт, ні можа быць Бакстъ, бо такая была бальшая, што на сьцену ни ўлазила, так хазяін разрашыў на две часьці разрэзаць. І харашо стала

symbolic capital, Кроцікі, Дзярэўня

Previous post Next post
Up