Углыб, да паверхні

May 15, 2003 01:43

Пераход ад ўчорашняй стамбульскай моды да заўчорашняй варшаўскай ў галовах і сэрцах менчукоў...
Вот ужо і паэтычныя канкурсанты не так сабе вешыкі плятуць чыстае красы, празь іх ужо, са словаў сябра журы, "структура прамаўляе". І бінарная апазыцыя, трасца яе матары, падзерла край наш напалам: "Савецкі/несавецкі", "беларускі/небеларускі".
Між тым, структура структуры - стрэчнай бабкі кумаў сват. Фэрнан Брадэль, прыкладам, т.зв. "фэадальнае" грамадства разглядае праз накладаньне, мінімум, пяці сістэмаў: шляхецтва, Царква, дзяржава, ленныя стасункі, месты. Што ўжо казаць пра грамадствы пірыходнага пірываду!
Пагадзіцеся, "моцна падзеленае" грамадства і "падзеленае напалам" - не тое ж самае. Каб пераканацца ў гэтым, досыць пакінуць структуралізм жыхарам Падзем'я і трохі папоўзаць па паверхні.
А на паверхні буяе біялагічная разнастайнасць! Дзевачка Лена, прыкладам, добра зарабляе на фірме, кожную вясну садзіць з бацькамі бульбу, езьдзіць на адпачынак у Эгіпэт, перакананая атэістка, абажае белмоўную музыку і, хіба,зьбіраецца нарадзіць дзіця без замужжа.
А от дзевачка Галя, месястра ў мястэчку, гаворыць трасянкай, змусіла мужа купіць дзецям кампутар, і, вяртаючыся ад сваякоў ва Ўкраіне, кожын раз адчувае сябе шчасьліваю ад таго, што беларуска.
Дзядзя Валя робіць мастаком, ходзіць у царкву да кальвінаў, штодвагады мяняе машыну і шукае ў беларускай апазіцыі жыдоўскае карэньне.
Дзядзя Ігнат гандлюе пыласосамі, мае каталіцкі апломб, любіць сьвята 1 мая і карае свайго пасынка - мулата Сашу за тое, што ён прагульвае у школе не матэматыку, а белмову.
То, як казаў славэтны сармацкі ваяр Швайк, с прысушчай яму рубашнасьцю, "Нам на вас, Вам на нас...нечага сярдзіцца!"

Пурпур цыян і фуксія

Previous post Next post
Up