(no subject)

Feb 28, 2014 23:06

Занядбала бедную сваю жэчэшку... Часу няма, сіл няма, і калі што - фэйсбук пад рукой) Учора збіраліся з суполкай "Літаратурнае прадмесце" на паседжанне ў музеі Максіма Багдановіча. Усё-ткі думаем, што трэба і сёлета ўручаць прэмію "Блакітны сьвін". Паколькі лаурэат прэміі за нонканфармізм у літаратуры штогод атрымлівае дыплом плюс сто чаго-небудзь, трэба пачынаць думаць, чаго сто (было - алоўкі, перапяліныя яйкі, свечкі, мандарыны, паліэтыленавыя пакеты і т.д.). Яшчэ абмяркоўвалі публікацыю ў апошнім "Дзеяслове" вершаў трагічна загінулага Сяржука Маціна з маёй прадмовай. Страшэнна шкада таленавітага чалавека.
Previous post Next post
Up