Стала вядома...

Feb 10, 2014 19:41

Са здзіўленнем сёння даведалася ад сяброў суполкі “Літаратурнае прадмесьце”, што Валярына Кустава ў Варшаве праводзіць "беларуска-хабітанскі кірмаш мусаў", на якім прапануецца выстаўляць свае лоты ад творчага псеўданіма да ўласнаспечанага торту і т.д. Справа ў тым, што "Аўкцыён мусаў" з валютай "сімулякрыкі" - гэта традыцыйнае свята суполкі "Літаратурнае прадмесьце",прыдуманае намі, якое праходзіла шмат гадоў запар, у якім удзельнічала шмат беларускіх літаратараў, бачылі многія гледачы, аб якім пісалі і ў сеціве, і ў папяровай прэсе. У абвестцы Валярыны выкарыстаны цэлыя кавалкі з абвестак нашай суполкі. Так што мушу патлумачыць: да таго кірмашу, што збіраецца праводзіць Валярына ў Варшаве, ні суполка "Літаратурнае прадмесце", ні я не маем ніякага дачынення. Ну і павінна заўважыць яшчэ... Я разумею, што калі няма ўласных ідэяў, вельмі хочацца скрасці ўдалую чужую. Але гэта не самае светлае памкненне.

Літаратурнае прадмесце

Previous post Next post
Up