9 месяцаў у пузе +9 месяцаў на пузе. Амаль (с)

Sep 09, 2009 11:19

Мелкая - мелкі маніпулятар. Адэпт Сірсаў, млін. Як зь яе пісАлі. Есьць часта і няшмат, сьпіць на рукох і ў сьлінгу (ва ўласным ложку раве), любіць тусавацца на бацькоўскай канапе.
Яшчэ мяне дзівіць рэакцыя людзей на дзіцё ў сьлінгу. Столькі ўвагі, і больш адмоўнай :(
І хто з нас "дзеці гор"?

дачка

Leave a comment

myshyn September 9 2009, 08:33:48 UTC
У Беларусі, здаецца, ўвогуле зашмат увагі чужыя людзі надаюць маладым мамам зь дзецьмі. Хоць ты ў горад зь імі не выязджай :(

Паглядзелі б яны, як тут на дзявятым месяцы цяжарнасьці езьдзяць на роварах жанчыны і куды яны з сабой носяць немаўлятаў (нават на рокканцэрты, хаця гэта, напэўна, ужо занадта).

У нас сьлінгу не было, а вы малайцы! І гэта... яны ўсе маніпулятары :))) Вось ужо чаму ня трэба й вучыць - па-майстэрску валодаюць з нараджэньня :))

Reply

adelka September 9 2009, 08:44:20 UTC
па мне - езьдзіць на ровары на 9 месяцы і езьдзіць на ровары са сьлінгам больш занадта за рок канцэрт :)

Reply

myshyn September 9 2009, 21:56:01 UTC
ну са сьлінгам яны ня езьдзяць, а ходзяць ( ... )

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:41:31 UTC
а мы ўчора глядзелі з малой Ляпісаў па ОНТ (!!!). Гук маглі рэгуляваць :)

Reply

adelka September 10 2009, 13:57:40 UTC
па мне - рок-канцэрт гучна калі пад сцэнай, а кал здалек - нармальна, я хадзіла з алесем з першых месяцаў і зараз хаджу, дзіце фанат)))

Reply

rosy_bud September 9 2009, 09:02:00 UTC
ага, шмат хто ня верыць, што цяжарнасьць - гэта не хвароба. І шмат хто думае, што лепш ведае, як выхоўваць чужых дзяцей :)

Reply

myshyn September 9 2009, 21:43:26 UTC
о так!

Reply


Leave a comment

Up