9 месяцаў у пузе +9 месяцаў на пузе. Амаль (с)

Sep 09, 2009 11:19

Мелкая - мелкі маніпулятар. Адэпт Сірсаў, млін. Як зь яе пісАлі. Есьць часта і няшмат, сьпіць на рукох і ў сьлінгу (ва ўласным ложку раве), любіць тусавацца на бацькоўскай канапе.
Яшчэ мяне дзівіць рэакцыя людзей на дзіцё ў сьлінгу. Столькі ўвагі, і больш адмоўнай :(
І хто з нас "дзеці гор"?

дачка

Leave a comment

myshyn September 9 2009, 21:56:01 UTC
ну са сьлінгам яны ня езьдзяць, а ходзяць :)

а наконт ровару трэба пісаць цэлы пост, бо гэта іншая культура дарожнага руху, іншае ўменьне езьдзіць на ровары. вы можаце сабе ўявіць, як у дождж з моцным ветрам немцы езьдзяць з парасонам? ці, напрыклад, раніцай школьніцы з кавай у адной руцэ, з буцерам у другой, і з роварам бяз рук? ці жанчыну, ў якой двое дзяцей - адзін сьпераду, другі ззаду, а ззаду ў другога прывешаны агромністы заплечнік на сьпінку ягонага сідзеньня? ці яшчэ існуюць ровары, на якіх езьдзяць лежачы. ці яшчэ некаторыя езьдзяць на адным коле, ды яшчэ й не каб прыкалоцца, а проста па справах. да таго ж ім ня трэба думаць, як аб'ехаць мінакоў - у іх роварныя дарожкі і дзіка ветлівыя аўтамабілісты, бо аўтамабіль заўсёды ня мае рацыі :) і, канешне, я бы так ня здолела. але жанчыны абсалютна спакойна езьдзяць нават на дзевятым месяцы, бо яны на роварах - як бывалыя маракі ў шторм. а нам, сухапутам, застаецца зелянець і хавацца ў каютах пры невяліх хвалях на моры...

а рокканцэрт - гэта надта гучна для дзетак, як на мой погляд :)

Reply

rosy_bud September 10 2009, 13:41:31 UTC
а мы ўчора глядзелі з малой Ляпісаў па ОНТ (!!!). Гук маглі рэгуляваць :)

Reply

adelka September 10 2009, 13:57:40 UTC
па мне - рок-канцэрт гучна калі пад сцэнай, а кал здалек - нармальна, я хадзіла з алесем з першых месяцаў і зараз хаджу, дзіце фанат)))

Reply


Leave a comment

Up