" Моша, мах мадера"

Dec 22, 2016 21:00

У канцы 19- пачатку 20 стагоддзяў, у маёнтку в. Фёдараўка, Рагачоўскага раёну (павета) жыла сям'я Кігнаў.  Уладзімір Кігн, быў пісьменнікам, шмат хто з тагачаснай Расійскай творчай інтэлегенцыі гасцяваў у Фёдараўцы. Зразумела былі гулянкі. За віном ездзілі ў Рагачоў. Так аднойчы, брат Уладзіміра, Аляксей і госці Макоўскі і Амфітэатраў (літаратары) паехалі закупіць закусак і віна ў местачковы "гастраном". Яны замовілі тры бутэлькі партвейна і тры мадэры. Убачыўшы, што толькі падалі адзін партвейн, ён на гэта звярнуў увагу гаспадара крамы. Той сярдзіта крыкнуў прыказчыку:" Моша, мах мадера!". Працэс ператварэння партвейна ў мадэру адбыўся вельмі хутка. Напэўна пераклейвалі цікеткі. Каб зараз прыехалі такія госці, сталы ламіліся б. Не было аўтарытэтаў для местачкоўцаў, бо яны ведалі , што гаспадары самі жыхары.
Previous post Next post
Up