Dec 10, 2016 19:20
Яўрэі рыхтавалія да Пэйсаха загадзя. Адзін з асаблівых рытуалаў быў звязаны з падрыхтоўкай гусей. Амаль кожная сям’я рыхтавала гусей для атрымання гусінага тлушча і найсмачнейшых шкварак. Падрыхтоўка была звязаная з адкормам птушкі, каб у той былі максімальныя тлушчавыя адкладанні. Дзеля дасягнення мэты гусей кармілі ў падвешаным стане, каб выключыць страту вагі ад руху. Каб хоць адным вокам убачыць гэтую карціну і паспытаць тых шкварак.