Калыханка

Dec 04, 2016 20:48

Ці магчыма здрадзіць мове і сваім продкам, калі цеплыню маітчыных рук і зараз адчуваеш праз простую калыханку. Гэтыя простыя словы чуў амаль усё дзяцінства, на ноч. І зараз памятаю гэтае сакральнае дзеянне, пасяля якога так спалася, як ніколі!

- Ласачка, ласачка, дзе была?
- У Бога.
- Што рабіла?
- Кросны ткала.
- Што зарабіла?
- Кусочак сала.
- Дзе сала?
- Мышка ўкрала.
- Дзе мышка?
- Пад печ уцекла.
- Дзе падпеч?
- Краскамі зарасла.
- Кзе красачкі?
- Дзеўкі парвалі.
- Дзе дзеўкі?
- Хлопцы пабралі.
- Дзе хлопцы?
- Пайшлі на вайну.
- А дзе тая вайна?
- Пасярод гумна.
Previous post Next post
Up