Нарэшце ў асабістай бібліятэцы з'явілася кніга земляка. Чытаю з вялікім задавальненнем. Толькі некалькі слоў пра нашу БЕЛПОШТУ. Кніга ў кнігарні "Галіяфы" каштуе 8 рублёў, па перасылцы з усімі выдаткамі атрымалася 15.45. Думаю для людзей з рэгіёнаў гэта вельмі дорага. Людзі перасталі пісаць лісты, перасылаць бандэролькі, бо дорага. А яшчэ, калі ўчас не забярэш дасланы пакунак, трэба яшчэ і пеню заплаціць. А так прыемна атрымліваць кнігі і лісты поштай! Наступны раз трэба ехаць у Мінск за кнігамі, трохі абсурдна ў 21 стагоддзі.