Шляхецкая сядзіба?

Nov 03, 2016 19:51

Факт, што ў Рагачоўскім раёне няма ніводнай старой сядзібы. Усё знішчана. Але для мяне сталі адкрыццём сённяшнія ўспаміны жыхаркі Рагачова. У вёсцы Старае Сяло рагачоўскага раёна знаходзіцца старая школа, добры рэпартаж пра якую  зрабіла "Радыё свабода" , бо там вучыўся Міхась Лынькоў. У тэксце настаўніца пазначыла дату будыніны 1867 год. Я сумняваўся. Але мая знаёмая зазначыла, што гэта будыніна да 1917 года належыла "пану" і знаходзілася ва ўрочышчы Міхайлава (Міхалова), а ў савецкія часы яе перанеслі і склалі ў вёсцы Старае  Сяло. Для Рагачова, гэта  сенсацыя бо атрымліваецца, самае старое збудаванне і адзіная захаваўшаяся сядзіба.

Фота "Радыё свабода"
Previous post Next post
Up