Вытворчая практыка)))))))))

Nov 15, 2010 16:47

З мінулага тыдня я адпрацоўваю сваю апошнюю ва ўніверсітэце вытворчую практыку.
Гэтым разам мяне накіравалі ў Нацыянальны Гістарычны Музей (гэта які з пушкай :))) У фонды!
Не ўсе ведаюць, што фонды Гістарычнага знаходзяцца не на Маркса, а ў музеі Вялікай Айчыннай. Менавіта туды  я і буду накіроўвацца кожную раніцу ў бліжэйшыя 3 тыдні :)))
Першы тыдзень я працавала ў большасці з калекцыяй адзення. Спачатку друкавала на электычнай машынцы на тканіне спецыяльныя біркі, потым прышывала іх да касцюмаў. Асартымент - ад нацыянальных строяў да калекцыі ад Сашы Варламава. Дарэчы, не магу не прывесці тут назвы ягоных касцюмаў: "Экспансія", "Стратэгія пермажца", "Чорны кот" і іншыя)
Таксама выдаўся дзень, калі мяне забралі ў аддзел мэблі. Вось гэта цікава, я вам скажу!!!
Касцюмы - вісяць сабе ў шафах, галаўныя ўборы - на палічках: нічога цікавага. А тут - вялікі пакой, дзе ў 3 узроўні стаіць мэбля. Прычым так, што праціснуцца складана: канапы - са скураной, габеленавай абіўкай, агромністыя і страшна прыгожыя люстэркі (не ведаю чаму, яле я вельмі люблю глядзецца менавіта ў старыя люстэркі 19-20 ст., ёсць у гэтым нешта містычнае,- нібы спрабуеш зазірнуць у тую, іншую эпоху). А таксама столікі - пачынаюцы ад белых, з гнутымі ножкамі, барочнай разьбой і залатой фарбай і сканчваючы страшненькімі ДСП-шнымі, упрыгожанымі мазаікай з выявай Крамля.
Праца ў фондах мне вельмі падабаецца, шчыра вам кажу! Праўда, я нагадваю папялушку і грузчыка адначасова :)
Адзін дзень сяджу і прышываю біркі (у аддзеле ўсе смяюцца, што адкрыўся гурток кройкі і шыцця), а ў другі - выціраю ад пылу і дапамагаю арганізаваць прастору ў сховішчы мэблі і шчупаю на прадмет брулікаў цягаю венскія крэслы :)))  
Фандавікі - вельмі прыемныя, ветлівыя і добразычлівыя людзі. Падчас працы мяне пояць кавай (ненавіжу распушчальную, але іншай не трымаюююць!), прычым без цукру - як я люблю (яго яны таксама не трымаюць, і гэта добра). І заўжды ў кубачак кладуць лыжачку :) Вось дома я не магу: хоць п'ю што каву, што гарбату без цукру, але з лыжкай. Нават у кавярні, рэстаране - калі прашу без цукру і прыносяць без лыжкі, мяне гэта бесіць)) Напэўна лыжачка - гэта нейкая агульная рыса музейшчыкаў!
Карацей кажучы, практыка мне вельмі падабаецца. Гэта вам не экскурсіі вадзіць 13-гадовым падлеткам. Фонды - гэта ўзровень!

Працяг будзе!

P.S. З кожным днём мне становіцца ўсё больш страшна ўсведамляць тое, што я сапраўды хачу працаваць у музеі! Менавіта ў фондах. Нават за такую невялікую зарплату.
Адзін дзядзечка з аддзела спытаў мяне, куды я пайду працаваць пасля атрымання дыплома. У адказ пачуў ад мяне нейкае мычанне, а потым уздых і няўпэўненую фразу "Гэта страшна, яле я хачу ў музей...".
Усе жанчыны ў пакоі пачалі добра ўсміхацца, але ж параілі "выгыдна выйсці замуж, пажадана за алігарха". А ён сказаў наступнае: "У кожнага чалавека існуе сваё прызванне, свая місія. І калі ёсць справа і месца, дзе чалавеку добра і дзе яму падабаецца, то ў яго абавязкова атрымаецца і зарабіць грошы, і развіцца ў прафесіі, і нават знайсці добрага мужа"... Усміхнуўся і сказаў, што гэта толькі ягонае меркаванне)))))
Здаецца мне, ёсць у гэтым доля праўды...

Доктар, гэта лекуецца?????

Я, Есть вопрос, Шчасце, Жыццё, Музеі

Previous post Next post
Up