Напэўна яшчэ месяц таму прачытала раман Юрыя Станкевіча
"Любіць ноч - права пацукоў".
Прачытала на адным уздыху з перапынкам зварыць чорнай без цукру кавы.
Пакуль чытала - разам з галоўным героем перажывала кожную сітуацыю: так жа сама адчувала страх, нянавісць, злосць, бяссілле, боль, крыўду - і адначасова пяшчоту, пачуццё уласнай годнасці.
Раман быў напісаны ў 1998 - 14 год таму. На жаль, актуальны - і сёння.
Баюся што яшчэ праз 14 год ён будзе актуальны яшчэ больш...
Усё вядзе да таго, што праз ўласную памяркоўнасць, сваю жа прастору прыдзецца адстойваць ад нашэсця набрыдзі.
Шчыра кажучы - раман пакідае даволі цяжкія адчуванні. Прынамсі ў мяне - нейкай безвыходнасці, непазбежнасці, заняпаду. Але адначасова - адказнасці за сябе, сваіх родных і блізкіх, адказнасці за Радзіму як бы пафасна гэта не гучала.
Карацей, ёсць аб чым падумаць...
Дзякую за параду прачытаць гэты літаратурны твор паважанаму
alligatorfx