Гуляла навальніца
па вуліцах сталіцы,
царыцы-бліскавіцы
Ганялі мінчукоў…
А мы, нібы вар’яты,
Што праламілі краты,
Пад ліўнем ладзім свята
Таптання чарвякоў.
Пярун - наш меч дамоклаў,
Мы аж да жыл прамоклі
Хапаем ротам кроплі…
Нам хораша, ёў-ёў!
http://sys-s.org/2015/507