Нас непрыемна ўразіла нахабная абвестка: “Переучет”. Аднак адступаць не было куды. На роспачны грукат у металёвыя дзверы азвалася маладая сонная прадавачка: “Вар’яты, паслеплі ці што, пераўчот у нас”.
У ход пайшла дыпламатыя, скаргі на слабое здароўе, якое тэрмінова патрэбна паправіць, і абяцанні не застацца ў даўгу.
- Давайце, заходзьце хутчэй, - буркнула маладзіца, зачыняючы ўваходныя дверы на ключ.
У гандлёвай залі пералічвалі розныя слоікі і бляшанкі яшчэ дзве служкі Меркурыя.
Спехам набылі пляшку гарэлкі, тры шакаладныя “Алёнкі” ў падзяку.
http://sys-s.org/2015/479