Тут у мяне вось што. У расейскім часопісе
“Дружба народов” (№ 1, 2006) былі змешчаныя вершы Анатоля Сыса ў перакладзе Любы Турбіной пад назваю “И сквозь слезы мы увидим мир”. Да сваіх перакладаў Люба яшчэ і прадмову напісала, і каментары дадала, якія я тут не публікую. Але… Дагэтуль я сабраў больш за 60 вершаў Анатоля ў перакладзе на расейскую мову. Гэта можна выдаваць па- расейску асобнай кніжкай. Але ці трэба сёння гэта рабіць?
http://sys-s.org/2014/284