У 1986 годзе я скончыў завочна Гомельскі кааператыўны тэхнікум, атрымаўшы, невядома з якіх памкненняў, дыплом таваразнаўцы. Уладкаваўся ў ціхім старадаўнім Чачэрску на працу ў райспажыўтаварыства. Некаторы час мне собіла жыць у цешчы, у вёсцы над Сожам, за колькі кіламетраў ад райцэнтра. Зразумела, што на звыклы лад жыцця накладвалі свой адбітак і вясковыя клопаты.
Аднойчы чэрвеньскім золкам цешча папрасіла адвесці карову на выган да пастуха, дзе збіраўся штораніцы вясковы статак. Ужо вяртаючыся дахаты, краем вока заўважыў, што на пахілым прыдарожным слупе сядзіць-хістаецца нейкая незвычайная кура. Падыйшоў - людцы мае, гэта ж сава, сонная і незадаволеная. Па-зладзейску азірнуўшыя па баках, схапіў няўклюдную птаху пад паху і подбежкі дадому.
“Вось дык удача! Цяпер у мяне будзе ўласная жывая сава. Ну і знаходка!” - радаваўся я.
Саву пасадзіў на шафу ў сваім пакойчыку: “Абжывайся тут пакуль, а я на працу”.
Прайшло некалькі няпростых дзён “пад савой”: цешча падазрона паглядвала на мяне, моўчкі прыбіраючы сведчанні жыццядзейнасці савінага арганізму, у хату прыйшло бессонне - спаць заміналі шоргат і начныя вохканні вялікай рабой птушкі. А чым карміць? Мышэй жа ёй не злаўлю....
І вось тут пачынаецца....
http://sys-s.org/2014/217