ПАВУК

Sep 23, 2014 17:06

Верш “Павук” стаўся назваю маёй новай паэтычнай кнігі, якая, насамрэч, не такая ўжо і новая. Сапраўды, мне цяжка давалася рашэньне назваць зборнік вершаў менавіта так. І каб больш не сумнявацца ў выбары - адправіў яе сёньня ў набор. А кнігу “Павук” склалі вершы, створаныя за вельмі працяглы прамежак часу, ад 1979 года аж да сёньня.
 «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, - падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” - прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” - уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыроднага сьвету вабяць яго, і не ў апошнюю чаргу дзеля мудрасьці, што адкрываецца там”. Ісціна ж, як лічыць сам аўтар, недзе пасярэдзіне.
http://sys-s.org/2014/187


паэзія, вершы

Previous post Next post
Up