Суд у Бабруйску

May 05, 2011 12:53

У Бабруйску 5 траўня ў 10-30 распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу - “Асабліва злоснае хуліганства”). Ім пагражае ад сямі да 12 гадоў турэмнага зняволення.

Невядомыя ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года ў Бабруйску здзейснілі напад на будынак КДБ. Адразу аператыўнікі затрымалі актывіста анархісцкага руху Сяргея Слюсара, правялі ў яго дома ператрус, аднак затым ён быў вызывалены, паколькі следства не ўстанавіла яго датычнасці да нападу.

суды

Previous post Next post
Up