Актывіст Партыі БНФ, былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта, які 24 красавіка ў Гомелі быў пакараны арыштам на 10 сутак, зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Прычыны гэтага раптоўнага перамяшчэння актывіста пакуль невядомыя.
Нагадаем, шт 24 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля Алеся Каліту абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі да 10 сутак арышту. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі.
Алесь Каліта вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі. Адміністратыўны пратакол быў складзены за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП).
spring96.org