Слухаў "Мрою". Склаў свой TOP 10.
1. "Краіна Крывавых Дажджоў" (альбом "Біяполе", 1988)
"...Тупат начышчаных ботаў па гарадзкіх алеях,
Крок за крокам няспынна, будуецца помнік часу..."
2. "Зондэркаманда" ("Студыя БМ", 1988)
"...Ёй падабаюцца іншаземцы,
Яна ўсім целам змагаецца за мір..."
3. "Шмат" ("Дваццаць восьмая зорка", 1989)
"...Шмат бацькоў у маёй Радзімы,
Шмат бацькоў - безбацькоўшчына..."
4. "Я на сямі вятрах (Чорна-белы сон)" ("Біяполе", 1988)
"...Мёртвыя гарады, неабсяжныя прасторы,
Вечна няшчасны край..."
5. "Я рок-музыкант" ("Дваццаць восьмая зорка", 1989)
"...Я супраць "блакітных і "залатых",
Я не выношу пустыя вочы..."
6. "Вайна" ("Студыя БМ", 1988)
"...Ёсьць у нас права,
Права на сьмерць..."
7. "Званы" ("Студыя БМ", 1988)
"...Ты імкнуўся зноў і зноў,
Быць заўсёды ні пры чым..."
8. "Дваццаць восьмая зорка" ("Дваццаць восьмая зорка", 1989)
"...Кожны трэці стаіць у чарзе па віно,
Каб была спакайнейшай наступная ноч..."
9. "Зямля" ("Студыя БМ", 1988)
"...А сыны яе незьлічоныя, бесклапотныя, нехрышчоныя,
Не турбуюцца, не хвалююцца, толькі піць ды спаць не лянуюцца..."
10. "Апошні інспэктар" ("Дваццаць восьмая зорка", 1989)
"...І сьляпыя вачніцы забытых дамоў,
Як заўжды расстраляюць мой прывідны цень..."