Там, дзе быў я

Apr 26, 2004 11:21

25 красавіка. Нядзеля.
Падзея: Генералы айчыннага року
Час: 18.00-22.15

За пару гадзінаў да... Надвор'е паскудненькае, спрабуе папсаваць настрой, але ў яго ня вельмі атрымліваецца.

Шлях туды. Парасону натуральна няма. Дождж і ня думае спыняцца. Народ стройным ланцугом ідзе ад мэтро "Пушкінская" да Лядовага.

Лядовы. "На танцпол - направа". "Парасоны здавайце ў камэру захоўваньня".

Пачатак. Даволі ўнушальная колькасьць народу, як на танцпляцы, так і на трыбунах.

Стары Ольса.
Я не фанат, таму ня буду рабіць вялікіх кампліментаў. Адыгралі так, як ад іх і чакалі. Ня больш ня менш. Для "разагрэву" самае тое.

Конкурсная частка.

Тэзаўрус
Хрысьціянскі рок - не руліць.
Сьцяна
Выдатная гукавая частка. Крыху губляецца вакал, але збольшага ўсё да месца. "Вясна.by" - увогуле, вельмі спадабалася.
:B:N:
У сваім стылі. "Я адчуваю" з граматычнымі памылкамі і ўсё такое. Нічым не зьдзівілі, але перад народ паказаліся.
Гарадзкія
Пеця Паўлаў з, бадай, самым раскручаным гуртом сярод удзельнікаў. "Карамба" ды "Каўбасіць ды плюшчыць" з даволі роўным выкананьнем народу падабаюцца.
Куклы
Зноў жа нічым не ўразілі. Ды і іхніх прыхільнікаў было ня так і шмат.
Зьніч
Таболіч - эта дааа. У гэты раз "Зьніч" абыйшоўся без жаночага вакалу. Але з заўважнай жаночай прысутнасьцю. Спеўшы замест дзьвюх сьпеваў тры, прычым пад трэці - "Язычнік я", на сцэне зьвілася дзяўчына, у якой адсутнічала значная частка вопраткі.
Partyzone
"Партызонаў" я, канечне, люблю, але ў гэты раз яны былі не на вышыні па якасьці. Сьпелі "Сьмерці няма" ды "Цемру". Ніхто сабе так, але не выдатна.

Прагаласаваў я за "Зьнічоў" і пачаў праціскацца да сцэны, б там пачыналася самая цікавая зьява гэтага канцэрту...

žygimont VAZA
Да пачатку выступу я праціснуўся недзе да трэцяга шэрагу. А далей быў Скрыпа са старой праграмай. "Kazarma", "Dead Head"... Файна я пакаўбасіўся. Шкада, што žV ня так моцна раскручаны, як астатнія гурты. Ну нічога, вось выпусьцяць яны новую кружэлку, тады і паглядзім. Легенда вяртаецца! Добры выступ, хоць і мала.

А далей усе пайшло па P.L.A.N.'у. Граюць якасна, але народ завесьці амаль не атрымалася. За імі выйшлі KRIWI з Кругловай&Co, таксама непераканаўча.

Далей былі Zet. Вось іх ужо пазнаюць і паважаюць. Бо каўбасіцца добра пад іх. Хардкоравае "Раз, два, тры", затым "Вострае джала" і на заканчэньне "Аддайце мне маё". І народ патанчыў і без ахвяр абыйшлося.

Затым былі самі генералы.

Крама.
Mein Vaterland, aufviedersehen. Новая праграма. "Разьвітаньне з рамантычнай Крамай", - як сказаў Варашкевіч. Мне спадабалася, прывабнае гучаньне. Усё на добрым узроўні.

Кася Камоцкая.
Без "Новага неба", але са Славай Кораням. Прасьпявала легендарныя ўжо "Котку" ды "Маю краіну". Народ дапамагаў, усім спадабалася.

ULIS.
Змрочны Слава са сьпевамі з "Люстэрка". Тым, хто цэніць ULIS безумоўна павінна было спадабацца. А на астатніх ніяк не ўплывала.

Нейра Дзюбель.
Новы, больш малады склад. Ды бяз клявішаў Макса Івашына, але ўсё тая ж энергетыка. І цалкам беларускамоўная праграма, уключна пераклад "Belarus über alles". Ды неўміручы ўжо хіт "Я памру тут".

Перамогу ў конкурсе атрымалі "Гарадзкія", за імі "Сьцяна", а потым і "Зьніч" з "Партызонамі". Усе атрымалі рызы, кожны свой.

N.R.M.
Зьнікаючы са сцэны Кулінковіч прамовіў: "Сустракайце гурт транвэстытаў". Усе падумалі, да чаго бы гэта? А калі Юрась выйшаў і гукнуў: "Дзевачкі!!". Карціна стала праясьняцца. Піт, Лявон ды Алезіс выйшлі ў жаночых міні-спаднічках і ўсё такое. :) Праўда, яны настолькі папулярныя, што могуць выхадзіць у чым заўгодна, нават так. А сьпявалі толькі добра правераныя хіты: "Хавайся ў бульбу", дзьве вэрсіі "Трох чарапахаў", "Песьні пра каханьне"...

На біс ужо нікога не выклікалі, бо час скончыўся. На гадзінніку было 22:15.

Як па мне, дык канцэрт цалкам быў удалы. Без накладак і ўсяго, што звычайна бывае на такіх канцэртах... Чакаем працягу.

P.S. мной былі заўважаны наступныя ЖЖ-юзэры: adelka, aniol, chipa, jauhien_mienski, juscina, kvetki, lejf, matteass, miraslau, paligrych, scooter_tbm. Мо быў і нехта яшчэ, але мне ня трапіўся.

канцэрты

Previous post Next post
Up