Feb 25, 2008 00:07
Узрушаны настрой пасля імпрэзы ў гонар дня нараджэння Рыгора Барадуліна....
..............................................
Нарэшце прыйшла дадому...
небаракам глянула ў ТВ...
І так, стоячы, на паўтары гадзіны і аслупянела...
***Дзякуй Богу, што філасофскае кіно існуе не толькі ў рэтраспектыўных паказах у кінатэатрах. Часам яго паказваюць і па "ўсеяднаму" на жорсткі трэш тэлебачанню...
Дзякуй...
Хай Аляксандру зямля будзе пухам...
***Пасля Бергмана я адчувала п'яную асалоду на сэрцы...
Пасля гэтага фільма сэрца гучней закрохкала ўнутры і смерць камічная (кома - аўт.неалагізм) падалася вельмі прывабнай і цеплай. Галоўнае, каб ніякіх ранішніх пробак не здарылася ў маім аргінізме. А то кроў хуткая - яшчэ стаўкнуцца эрытрацыты ў адну кучу - і хана. Гудбай, жыццё.
фільм,
нараджэнне,
смерць