*Garaskopy*

Feb 23, 2008 09:57


Хопіць чытаць гараскопы.
Раней такога не было, бо не верыла і ўсё.
А тут бабка-зялянка наваражыла, паверыла я ў гэтыя забабоны дый ўчора падсунулі мне пачытаць гламурненькі журнальчык.
А там - як на духу - вяселле ў гэтым годзе, рыхтуйся, летам хустынку адзенеш.
Звар'яцець можна.
Асабліва, калі часам такое жаданне з'яўляецца.
Нават у сям'і жартлівыя размовы ідуць.
Я ўсё пра абраднасць беларускую кажу.... Нібыта другі дзень - толькі ў нацянальным строі і гэтак далей.
Маці толькі ўсмяхаецца - маўляў, дзе зараз такога ж хлапца-аматара знойдзеш.

***Рэпліка "Дык ты па натуры танк?"
     Мой адказ "Часам так, калі справы заходзяць у рахунак пад назвай - па прынцыпах"




вяселле, каханне

Previous post Next post
Up