Наконт "Утомлённые солнцем-2"

Apr 29, 2010 13:01

Філасофія творчасці Міхалкова выходзіць па-за звычайнае кінапраектаванне. Яго фільмы сталі напоўненымі сімваламі, якія часам не ўсе гледачы могуць прачытаць. З гэтай прычыны кіно пераходзіць на узровень - звышгістарычнага. Не трэба ўжо шукаць факты, калі фільм гэты для чалавека - не збор фактаў, а збор замалёвак-адлюстраванняў. Па-першае, гэты фільм - гэта поўнае прысвячэнне свайму бацьку. І гэта ўжо акрэсліваецца на пачатку фільма - адзін радок - прысвячаю. Для чалавека, які страціў бацьку - слова прысвячаю - адначасова - у гонар Цябе я здымаю, у гонар Цябе, бацька, я й шчэ гэта раблю. Трэба зразумець - і тады пляшыце ад гэтага.
Па-другое... Ня толькі Макавецкі быў на ўзлёце. Ігра Міронава, Гармаша, Дзюжава - таксама заслугоўвае ўвагі. Марыя Шукшына - хаця мне й яе роля, шчыра, не спадабалася - але таксама пэўная харАктэрная істота ў гэтым фільме.
Чаго вартыя рэтраспекцыйныя кадры з былога фільму. Яны прысутнічаюць як успаміны. Але магло стацца і такое, што яны б выглядалі не да месца. Але ўсё было да стылістыцы, усё пасавала. Бо гэтая трылогія (як я разумею, яна будзе трохчаснай) - гэта гісторыя СЯМ'І.Гісторыя становіцца для нас фонам. Бо , падумайце. мы й зараз жывем у пэўнай культурнай і палітычнай прасторы - мы жывем..Але ўсё адно больш сваёй сям'ей, чымсьці грамадскімі справамі, падзеямі.
Гармаш - цудоўны момант з хрышчэннем. макавецкі - "Мая жонка любіла тыя канфеты - але яна памерла", Надзя Міхалкова - апошнія кадры, дзе паранены танкіст, снег, жаночыя грудзі - няўжо гэта не асацыіруецца ў вас вобразам маткі боскай + да гэтага моманту - было яўнае накіраванне да такіх высноваў - царква - бомба - ікона на фоне полымя. Ікона на пажарышчы. Яўген Міронаў - як і ў "Апостале" ён змог паказаць творчую шматграннасць.
Матыль - які лётае праз фільм, падобны на птушку ў "12".
У яго фільмах стала больш не паказной рэлігіі, як, прынамсі было ў тым жа вядомым "Цырульніку".
Сям'я, любоў да Радзімы, незразумелыя ахвяры Вайне ("у мяне ўсе 183 см"), дараванне ўсяго....вось галоўныя акцэнты фільму. Не будзьце вось такімі апантанымі крытыкамі, абы раскрытыкаваць. Паспрабуйце ўбачыць цэласна, а не штучна.

гэта мой адказ у часопісе "Arche" www.arche.by/by/24/20/2044/
03.05.2010 + яшчэ цікавае меркаванне тут  http://tagiki.livejournal.com/729144.html ,  http://petrushecka.livejournal.com/9531.html , http://ste-pan.livejournal.com/231576.html

меркаванне, кіно, думкі, "arche", Нікіта Міхалкоў

Previous post Next post
Up