гэта як так, сама сабе

Sep 11, 2014 00:48

... А яшчэ я з дзяцінства баялася мерцвякоў. Да жудасці. Не сапраўдных, а тых, якія толькі і чакаюць, каб напасці ў цемры з-за спіны і задушыць вас. Ці чаго яны там ад людзей хочуць?
Але гадоў у 12 падсела я на "Кансуэлу". Галоўная гераіня, як вядома, была там асобай шляхетнай і вельмі моцнай духам. Аднойчы яна некуды там пайшла ў жудаснай цемры, таму што мерцвякоў баяцца, на яе думку, было найгаенбнай заганай. Пасля таго, як я гэта прачытала, мне ўдалося паціху пераадолець свой страх да такой ступені, што я магла спакойна зайсці ў цёмны пакой і не выбягаць адтуль, нібыта там чорт сядзіць.
Так што "Кансуэла" мяне таксама змяніла.

жыццё, літаратура

Previous post Next post
Up