qtk

Печань ад QTK

Aug 17, 2009 15:12


Выказаваю павагу odrian, якая штурхнула мяне да творчасці.
Ідэя гэтай стравы шмат часу вітала ў маёй галаве. Але кожны раз чагосці нехапала: то кішок, то печані, то жадання. І вось у сераду, як часцей за ўсе здараецца, усё скласцілася адзін да аднаго. Чакая адкрыцця на балконе Камароўцы індыйскай крамы гандлюючай спецыямі мой погляд адразу зачапіўся за свежую ялавічную пячонку, потым за кішкі і страўнікавы сок, пачаўшы вылучацца ад мары аб печавы, штурхнуў мяне да дзеі. Так як кожны твор мастацтва павінен мець асабістую назву, а на мой сціплы погляд кулінарыя гэта першае і паважнае із уселякіх мастацтваў, што б там ні казаў пра кіно таварыш Ульянаў, ён жа Іваноў, Ільін, Ленін і прочае. Сапраўды, на галодны страўнік ня вельмі маляваць пацягне, а вось засмажыўшы біфштэкс з маманту, з'еўшы яго, адразу прасынаецца імкненне да прывабнага. І тады выпацкаўшы тлустны палец у каляровай гліне можна і памаляваць. Вось так, адразу ежа, а потым іншае ужытковае мастацтва.



А паколькі кожны мастацкі твор павінен мець асабістую назву, дадзім яму сціплае імя "Печань ад QTK" :)



Печань адрзу трэба пазбавіть плеўкаў, потым нарэзаць кавалкамі па паўтара-два сантыметры. Свежы свіны тлушч і бульбу нарэзаем кавалкамі па поў сантыметры. Рэпчатую цыбулю мелка шынкуем. Перамешаваем, дадаем соль, прыправы па смаку (я вельмі раю дадаць молаты кмен) і атрыманым фаршам напіхваем кішкі з дапамогай прылады для вырабу пальцам піханай каўбасы *.


Фармуе парцыонныя каўбаскі і змяшчаем у духавую шафу на палтары газдіны пры тэмпературы 150 градусаў.

Усё. Зараз можна расслабіцца і папаліць ці забіць казла :) Вось за што мне падабаецца запяканне, дык за тое што яно не патрабуе умяшання прагрэсіўнага грамацтва ў працэсс.



Праз дзве гадзіны, калі вы ачнуцеся ад непрытомнасці, выкліканай пахам з адчыненай духавой шафы, дадайце да каўбасак гарнір і млейце ад асалоды. Да ганіра падыйдзе свежая гародніна, зяленіва з кіслым малаком ці са сметанай, ці грэнкі з жытнёвага хлеба з хрэнам. У нас да каўбасак быў бурачны хладнік.



Смачна есці.

0,5 кілаграма ялавічна печані
0,4 кілаграма свежага свінога тлушча
5 бульбін сярэдняга памеру
4-6 цыбулін
2 метры свіных кішак
соль і спецыі па смаку

* Калі вы не маеце ў гаспадарцы гэтай прылады, не турбуйцеся. Як паказала практыка пласцікавая бутэлька, скотч і прамыя рукі вырашаюць гэтую праблему.

Ідэя і аўтарскі тэкст QTK
© QTK, 2009

Рецепты, Буквы

Previous post Next post
Up