Nie przetłumaczyłam książki pod pokracznym tytułem „Chrystus wylądował w Grodnie”
ад
Małgorzata Buchalik тут:
http://www.facebook.com/notes/ma%C5%82gorzata-buchalik/nie-przet%C5%82umaczy%C5%82am-ksi%C4%85%C5%BCki-pod-pokracznym-tytu%C5%82em-chrystus-wyl%C4%85dowa%C5%82-w-grodnie/369446773141319 special для асацыяльнасеткавых элементаў:
перакладчыца не згодная з назвай, якую дало перакладу выдавецтва. гэтая назва бачная ў загалоўку.
малгажата бухалік лічыць, што гэтая пачварная назва ад пачатку забівае кніжку, настолькі добрую, што яе здавалася б немагчыма забіць.
выдаўцы не прыслухаліся да яе аргументаў ні ў дачыненні да назвы, ні ў дачыненні да зменаў у тэксце рамана, зробленых без яе згоды. прычым пра маштабы зменаў яна не ведае, бо кніжкі ў руках яшчэ не трымала, а пра выхад даведалася з рэцэнзіі ў польскім штотыднёвіку (на які здаецца спасылаецца НН).
ёй вельмі прыкра і шкада кнігі, караткевіча і ўкладзенай працы. а працаваць было над чым.
перакладчыца лічыць, што мяркуючы па назве выйшла прэтэнцыёзная графаманія.
і напрыканцы прыводзіць урывак са свайго ліста да выдаўцоў (дасланага яшчэ ў жніўні), дзе бачна, што назва мела быць „Chrystus przyszedł do Grodna”, дзе яна піша выдаўцам, што ад пачатку не была згодная на прапанаванае "wylądował", што пазіцыя яе за год не змянілася, і што калі кніга мае выйсці з назвай, прыдуманай выдавецтвам, то яна не дазваляе ўказваць там сваё імя.