палын ад funny-smile

Aug 02, 2009 20:01

у чаканьні жніўня цябе перасьледуе палыновы пах
спачатку на троххвілінным перапынку ў дарозе - памятаеш? - тоненькая галінка на ўзбочыне
пяшчотна-рэзкі водар на пальцах - на ўвесь астатні шлях. а да жніўня яшчэ больш за тыдзень
потым горад. адкуль сярод гэтых прычасаных і пастрыжаных вуліц узяцца палыну?
але водар напамінам пра жнівень лётае дзесьці побач яшчэ ліпеньскімі сьцежкамі

а потым тут
проста загарніце ўсе :)

я шчасьлівая - пачаўся мой палыновы жнівень

колеры, горад, аўтаспынам, жнівень, спасылка

Previous post Next post
Up