покуль розныя таварышы выкладаюць у сваіх аТчотах аб фэсьце BE2GETHER здымкі, я вырашыў выкласьці невялічкі ролік, які можа перадаць атмасфэру фэста... даруйце за якасьць - здымаў на фотакамэру...
горад Віцебск - адзін з маіх улюбёных: ня думаю, што знойдзецца шмат люду, які б на працягу 6 месяцаў езьдзіў бы туды ў камандыроўкі раз на тыдзень, як тое было са мною колькі часу таму
( Read more... )
...пераадолеўшы 5 мытняў, праехаўшы 4 краіны, адстаяўшы 323 мінуты ў Жлобіне, правёўшы 36 гадзінаў у адным вагоне з мярзотнымі малдаванамі (фу, ажно ўздрыгаю, як прыгадаю) з паўднёва-ўсходняга накірунку ў Менск прыбыў я...
Частка ІІІ. Прыднястроўе. Ноч.Выйшаў на нейкую прывакзальную вуліцу. Запыніў таксоўку. Назваў, куды трэба ехаць. Едзем. Пытаюся, ці возьме кіроўца малдаўскімі леямі. Той неахвотна пагаджаецца
( Read more... )
03.09.2006 а 12.40 цягнік Менск-Кішынэў звозіў мяне ў кірунку Малдовы й Прыднястроўя. У мяне была бутэлька піва, плеер і вялізнае жаданьне заваліцца спаць. ( Першы прыпынак )