Bela Music-2009 ч.2. У малюнках

May 24, 2009 22:34





Гэта Піт Паўлаў аддае падзяку Ганне Хітрык за ролю ў “Дзікім паляваньні караля Стаха”, куды ён учора патрапіў. Кажа, што пад уражаньням. Я была не ўчора, але таксама пад ім) “Ну вось, чалавек упершыню ў тэатр патрапіў” - жартуе Ганна на сцэне ўжо без левых


Дзеці Дзяцей. Тыя, хто не бачыў іх на сцэне ўпершыню, доўга не маглі зразумець ,як такое можна на сцэне выкідваць… Эх, мала ў нас, відаць, у Купалаўскі захаджвае…




RASTOP POWER TRIО - высачэнны ўзровень музыкі, што і казаць. Толькі ці тое публіка не зусім дарасла, тое дождж прыбіў народ…


А гэта спецыяльны плякат для Пеці Ялфімава ,які падзякавай і сьцёбу нібыта не зразумеў…


Натоўп


Дзюбеля выконваюць песьню з іпатажнай Вольгай Самусік. Памятаю яе яшчэ па артыкул у музычнай газэце, з тых пор яе ня вельмі далюбліваю, але як рок-выканаўца яна ў тэме, нічога не скажаш


А гэта Нейра Дзюбел аджыгае на сцэне ў прамым і пераносным сэнсе. Нават спецназавец, які ня так даўно лупасіў дзевачак на плошчы, усьміхаецца ў бок вясёлкі…


А гэта Юля Дарашкевіч хавае апаратуру ад дажджу. Пакуль добры Юрась Дзідзінкін не схаваў яе пад сваім парасонам… Фотакораў жа у адрозьненьні ад спецназаўцаў ня вучаць пераносіць неспрыяльнае надвор’е…


Парасоны…


Вясёлка…


Людзі…


Без білета - вельмі харызматычны гітарыст ,на ўсіх здымках проста ўржацца можна…


Віталік Артыст нясе плякаты ў народ… Халявы на фэсьце хапала


Бурбалкі 1


Бурбалкі 2


Трухановіч


Krama - наша мама!!!


Вакаліст Морсаў Пугач быў расцарапаны страшна. Калега, млін…


J-Морс


Апошні кадр)

bela music-2009, уражаньні, здымкі

Previous post Next post
Up