Мультыкульты па-чэску

Nov 10, 2009 09:37


Беручы ў рукі кнігу, скажам, ісландскага, японскага або гішпанскага аўтара, мы збольшага “па змаўчанні” настроеныя на тое, што сутыкнёмся ў ёй з ісландскімі, японскімі ці гішпанскімі рэаліямі. Гэта, вядома, не правіла, а імпліцытнае чаканне, што вынікае са знаёмства з усясветнай белетрыстыкай. Мне складана меркаваць, наколькі ў іншых літаратурах разбураецца такая традыцыйная скіраванасць на сябе, але ў чэшскай гэта адбываецца літаральна на вачах. Вось жа, адважуся сцвярджаць, што вельмі сімпатычнай рысай сучаснай чэшскай прозы ёсць яе нячэхацэнтрызм. І цяжка сказаць, што таму прычынай - недастатковасць ды непрывабнасць “хатніх” сюжэтаў або - наадварот - усё большая адкрытасць і цікавасць да вакольнага свету, асабліва да так званых “экзатычных” яго куткоў. Я схіляюся да другога.

Чытаць далей агляд Сяргея Сматрычэнкі на сайце prajdzisvet.org
Previous post Next post
Up