Прэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ

Nov 05, 2009 15:42


12 лістапада а 19:00 у Музеі Максіма Багдановіча (Траецкае Прадмесце) адбудзецца прэзентацыя 8-га нумару часопіса ПАМІЖ, прысвечанага тэме дзяцінства. У прэзентацыі прымуць удзел Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюму.

На прызентацыі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам Калегіюму, а таксама выступы выкладчыкаў і выпускнікоў Калегіюму.

Часопіс ПАМІЖ - гэта выпускны праект аддзялення Філасофіі/Літаратуры Беларускага калегіюма. Гэтым разам часопіс прысвечаны канцэпту дзяцінства. Гэта праяўляецца як на зместавым узроўні, так і ў візуальным афармленні часопіса. Гэта адаб’ецца і на самой прэзентацыі.

У “дзіцячым” нумары часопіса можна сустрэць вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Ганкі Шэпт, Святланы Богуш, Кірылы Анохіна, прозу Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірылы Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук, Наталкі Харытанюк, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава, пераклады Рэя Брэдберы, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша і інш.

У выданні змешчаны інтэрв’ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літаратуры Дзмітрыем Плаксам, Максам Шчурам, Уладзімірам Сіўчыкавым, Сяргеем Сматрычэнкам, Віталём Воранавым, Верай Жыбуль, Сяржам Мядзведзевым.
Previous post Next post
Up