прымусілі.

May 09, 2007 01:07

па свавольству svavolnica.

1. Імя. Сяржук.

2. Як ты любіш, каб цябе называлі?         Зь пяшчотай у голасе.

3. Як ты ня любіш, каб цябе называлі?   Дурачок (задрала гэта чуць).

4. Якімі вачыма ты глядзіш на сьвет?      КалаМутнымі. Як піць даць.

5. Ты верыш у сяброўства між хлопцам і дзяўчынай?      Ня веру, а сябрую.
6. А ў цябе ёсьць лепшы сябра супрацьлеглага полу?     2 штука. То тая лепшая, то тая.
7. Апошняе глупства, якое ты зьдзейсьніў?     Пакупаўся у рэчцы ўчора. Хварэю. Дурачок....
8. Пра што ты думаеш апошнім часам?       Як хутка, усім нам надыйдзе гамон?...
9. Якое пытаньне ты часта сабе задаеш?   Калі ж ты пасталееш?
10. Дзе табе найлепш думаць?    Пад коўдрай.
11. Ты верыш у каханьне?  У чужое.
12. А ў рамантыку?  Толькі ў спантанную, не па замове.
13. Назаві шэсьць чалавек, якія мусяць адказаць на гэтыя пытаньні ў сябе ў жж.

chrystos

folio_verso

liaska

viendeta

innerika

lysy_vorzyk

Previous post Next post
Up