Серыя наступная.
Часам ты еш мядзьведзя, часам мядзьведзь есць цябе.
“Вялікі Лебоўскі”
Учора я вельмі старанна граў кельнера ў рэжыме онлайн-шоў, а сёння граю госця рэстарацыі, але ўжо ў польскім серыяле. Вядома ў масоўцы. П’ю парэчковы сок на фоне, знаёмлюся з дзяўчынай. У Беаты ёсць сястра-блізняк Кася і яна таксама першы раз на здымках. Распавядае мне, што гэта даволі папулярны серыял пра адвакатаў
Право Агаты. Да статыстаў ставяцца споко (добра, у парадку, нармалёва, няблага ў залежнасці ад інтанацыі) Нават выдалі гарачай гарбаткі з канапкамі, пакуль чакалі на вуліцы. Самі здымкі трвалі меньш за тры гадзіны. Я так зразумеў, што было две сцэны. Адну здымалі шмат разоў, з розных ракурсаў. Я выгодна так назіраў за ўсім, параўноўвая гэту рэстарацыю з той дзе працую. Статыстам, якія павінны былі захадзіць з вуліцы па загаду, пашанцавала меньш - у Варшаве мароз. Добра, што адразу распрануўся і так трапіў у кадр (Дзяніс дзякуй за марынарку!) За гэта яшчэ і плацяць. Больш за дзесяць баксаў. Трымайся Берлін, я хутка ў цябе прыеду! У мяне ёсць дзесяць баксаў!!!
Калі вядома змагу дамовіцца пра чатыры вольных запар. Таму цяпер буду працаваць з адным выходным. Як вы памятаеце з апошняй серыі я ўжо не паўкельнера, а недзе семьдзесят пяць адсоткаў. Ну семьдзесят дакладна. Часам нават пачынаю адчуваць сябе ветэранам, бо бачу людзей якія прыходзяць на дзень прубны. Так бы мовіць з майго набора вытрымаў тыдзень толькі я. Марціна я не лічу, таму што ў яго пекельны досьвед у гэтай працы, а тое што ён нядаўна ў гэтай рэстарацыі папросту змена пляцоўкі. Кельнер як ні вярці працуе на сябе ў першую чаргу. Другая справа што яго мэты і мэты рэстарацыі супадаюць. Амаль што. Усе жадаюць каб кліент быў задаволены і прыйшоў яшчэ. З вялікага чэка больш верагодна будуць нармалёвыя напіўкі. Ну вось так я гэта разумею. З гэтага погляда цікава назіраць за гаспадаром. Прыемна, што ён дае шанец такім хлопцам без досьведа. Вядома асноўнае шкаленне адбываецца ў цягу працы і дзякуй вялікі ўсім кельнерам і паварам якія ў гэтым дапамагаюць. Але ён калі ў рэстарацыі (а гэта звычайна ад ланча і да апошняга кліента) таксама сочыць і выпраўляе памылкі. Ну і трымае ўсіх у тонусе вядома. Даць загад шеф-повару зрабіць за гадзіну новае меню вельмі ў яго стыле.
Завітала неяк дзяўчына, якая працавала пару месяцаў кельнеркай. Была з сястрой, пілі кактэйлі (яна блю кулер, сястра - махіта, бачыце якая ў мяне памяць!)) Пыталася ці даўно я працую і ці не дапякае мяне шэф. Ніяк не магла зразумець, што мяне немагчыма дапякаць. Тым больш, што пакуль моббінга я з яго боку не назіраю. Толькі выпраўленне касякоў ды новыя нейкія правілы. Манеры ў яго вядома не найлепшыя. Ну ў тым сэнсе, што вітацца з людзьмі ніколі яшчэ нікому не пашкодзіла. Але гэта яго праблемы, а не мае. Я вітаюся. А вось набыць штопар мой невялічкі квест на сёння. Прыглядзеў яшчэ набор сталовых прыбораў (відэльцы, лыжкі, нажы) з памідорамі! Але шкада 89 зетаў. Пачакаю пакуль. Вельмі хочацца ў Берлін.
Кахання ды згоды вам!