Артыкул у сёняшняй "Газэце Выборчай" пра прэс-канферэнцыю актывістаў завербаваных КГБ
http://wyborcza.pl/1,75248,10613093,Minsk_wysyla_agentow_do_Warszawy.html Сярод таго, што не патрапіла ў беларускія СМІ: аказваецца ў ГБ быў план выцягнуць Вячэслава Дзіанава ў Украіну. Навошта? Ці яго там спрабавалі б арыштаваць? Ці нейкае пагадненне існуе паміж ГБ і СБУ? Ці проста затрымалі б несанкцыянавна а пасьля вывезлі б праз "зялёную мяжу"?
Адказу на гэтыя пытанні няма, але ёсць цікавы след.