Click to view
"Маўклівыя акцыі" напалохалі ўладу. Напалохалі настолькі, што быў дадзены вышэйшы загад на выкарыстанне супраць арганізатараў непрыхаваных бандыцкіх метадаў.
Фактычна спецслужбам развязалі рукі і паставілі адну мэту - зламаць і падпарадкаваць сабе адміністратараў антылукашэнкаўскіх групаў у сацыяльных сецях.
Як бачна вынікі ў гэтай галіне не гледзячы на выкарыстанне правакацый і сілавых метадаў надзвычай сціплыя. Нават калі ўдалося завярбаваць людзей, то яны адхрышчваюцца ад супрацоўніцтва з ГБ як толькі апынуцца ў бяспечным мейсцы.
Кожны агент, які публічна прызнаўся і распавёў пра метады вярбоўкі і пляны спецслужбаў наносіць моцны ўдар пад дых ГБ-ульнікам і моцна дыскрэдытуе КГБ. І натуральна негатыўна ўплывае на агентуру, якая працягвае супрацоўнічаць.
Тыя, хто супрацоўнічае з кар'ерных прычынаў, спадзяючыся на дапамогу ГБ, яны зразумела працягнуць супрацоўнічаць. Але тыя каго зламалі шантажом ці сілавым ціскам бачыць прыклад, што вызваліцца з ГБ-шнага рабства магчыма. Магчыма нават выграць і высмяяць ГБ-ульнікаў (казус куратара Дзімы таму найлепшы прыклад).
Таму спадзяюся, што падобныя інфармацыі мы яшчэ пачуем.