Усіх аматараў вінішча і проста алкаголікаў - са сьвятамі

Dec 30, 2016 12:36


Пладова-ягадны гімн

Шчасныя, хто п'е "Дары прыроды" -
алканаўты, цьвет майго народу!
Хто не забывае "Родны кут",
"Тэт-а-тэт", "Фантазію", "Эцюд",
"Летні хіт", "Лясную чараўніцу",
"Раўбічы", "Міраж" і "Балаўніцу".
Для каго "Пікантнае" ў пачоце,
хто смакуе "Водар мяты" ў роце,
не забыў "Палескае", "Вянок"
і канешне легендарны "Крыжачок".

Нізкі вам паклон, "Ламбада" і "Вясёлка",
"Дэжа вю", "На ростанях", "Дзьве зоркі",
"Містэр Ікс", "Матроскае", "Сакрэт",
"Раніца", "Клубнічны брыз", "Дуэт",
""Аганёк", "Сузор'е", "Казанова",
"Афіцэрскае", "Мужчынская размова",
"Калясо фартуны", "Порт", "Круіз",
"Лістапад", "Калейдаскоп","Капрыз".

О, вытворцы "Ягаднага флірту",
колькі глотак ім было заліта!
Колькі душ уратавалі зранку
"Піруэт", "Аронія","Палянка",
"Кабарэ", "На брудэршафт", "Віраж",
"Шчодры вечар", "Восеньскі кірмаш",
"Знак бяды", "Смуглянка", "Адпачынак",
"Графскі сад", "Любімая жанчына",
"Весялінка", "Залаты букет",
"На дарожку", "Факел" і "Санэт".

Ліцеся, "Лагуна" і "Элада",
затуманьвай мозг, "Шахерэзада",
супакой нутро, "Рубінавы браслет",
каб здаваўся весялейшым сьвет.
Піце з кожным, у каго ёсьць рот, панове.
А ў канцы жыцьця абавязкова
вып'е дзьябал і прыгубіць бог
з намі разам пляшачку "На трох".

алкатрэш, вершыкі

Previous post Next post
Up