Жыццё - дзіўная штука

May 15, 2013 00:06

Быў у мяне аднакласнік (не пужайцеся, гісторыя - пазітыўная).

Круты чувак насамрэч, вылучаўся сярод нашых хлапцоў, бо ездзіў тады ў Італію, апранаўся па-моднаму. Мы з ім сябравалі))  Прынамсі я так памятаю)))

Нават артыкулы разам пісалі: ён лёгка размаўляў, браў інтэрв'ю ва ўсіх, але сам не пісаў) А мяне хаця бывала дрыжыкі бралі з кімсьці дамаўляцца пра размову, але пісаць ніколі праблемаў ніякіх не было. Так і працавалі. Я асобна нешта рабіла і нешта мы разам.

[Spoiler (click to open)]

*** інтэрлюдыя*** калі зрабіць кароткае адступленне, то мы калісьці з ім стварылі фурор))) Да нас прыехалі "Іванушкі". Быў гэта 1998 год. Дзеўкі гадоў 14-15 па іх гарэлі. Мы ўжо перараслі))) Былі амаль дарослымі 16-гадовымі людзьмі. Таму ўзялі нашыя пасведчанні "Школьнай газеты" (сур'ёзная газета была ў 1000 шт. тыражом) і пайшлі прарывацца ў цырк. Ахоўнікі паглядзелі на назву, папляваліся)))) Не пусцілі. Некалькі хвілінаў раздумвалі, ці не лезці праз плот, але так і не зраслося. Квіткі нам набываць не хацелася, баяліся, што ганары не пакрыюць)) І пэўна не памыляліся.

Пакумекаўшы, мы вырашылі, што будзем шукаць іх па гатэлях))))))) Спачатку паехалі ў самы пантовы "Турыст". Там іх не было) У сэнсе мы сапраўды выпыталі на рэсэпшэне, і былі здзіўленыя, што там іх няма. Разгубіўшыся мы вырашылі патэлефанаваць у астатнія гатэлі, бо ездзіць не было ні часу і пазнавата. А званіць як? Мабільнікаў тады ніякіх не было, натуральна, таму пайшлі да аўтамата. Грошаў))) і карткі не было, але лёс і тут нас не падвёў, мужык перад намі пакінуў наверсе аўтамата недакарыстаную картку)) Ужо на другой спробы мы (дэтэктывы))) ыыы) вышчамілі правільны гатэль - "Гомель". Справацавала псіхалогія)))) Цётка на тэлефоне з замінкай сказала, што "Іванушкі" ў іх спыняцца не будуць))

Значыцца накіраваліся мы ў "Гомель". Там ужо пад націскам абставінаў прызналі, што "Іванушкі" будуць. Але прапускаць такіх сур'ёзных журналістаў як мы проста так не жадалі))))) Давялося засяляцца. Трэба было пашпарт. Ужо не памятаў ці то ў мяне грошаў не было, ці то яшчэ пашпарта (аднакласнік старэй на паўгады быў ці на паўтары), ці то мама стала сцяной)))) але ягоная мама яму прывезла пашпарт і грошы, і ён засяліўся сам. Нафоткаўся))) Узяў інтэрв'ю, патусіў з п'янымі зоркамі, а потым мы разам напісалі.

Што не кажы, наш рэдактар быў чалавекам справядлівым, таму аднакласніку дасталося грошаў болей - каб пакрыць (часткова?) расходы на гатэль.

А фурор (акрамя кайфу ад дасягнення) прыйшоў праз два тыдні))) Мне пазваніла аднакласніца, якая на той момант вучылася ўжо ў іншай школе, і сказала, што сяброўка ейнай маці распавяла, што я і аднакласнік знялі нумар у "Турысце" (той самай шыкоўнай гасцініцы) і там разам начавалі)))) ну і нешта там пра "Іванушак". Шэраг, па якому прайшла інфа, мы так і не адсачылі)))

Я для сабе лічу гэты момант пачаткам нейкай дарослай журналістыкі))) І мама мне прыгадвае менавіта гэты момант, пасля якога я сапсавалася)) Дарэчы, пасля гэтага рэпартажу мы вырашылі зрабіць агляд гомельскіх гатэляў, узялі ў зубы пасведчанні і пабывалі ў самых шыкоўных на той момант  нумарах))) З карорткімі візітамі пад наглядам мэнджэраў. Ніводны гатэль не адмовіў)
*** канец інтэрлюдзіі****

наколькі памятаю, ён сыйшоў у 10 класе. не прыжыўся. я дык таксама не вельмі-та прыжылася)) Але мне падабалася вучыцца ў журналістскім класе, нават з не вельмі добрымі аднакласніцамі (адзін хлопчык і 29 дзевак))) Аднакласнік сыйшоў у тэхнікум і адвучыўся на повара, пры тым што вельмі хацеў трапіць у вучэльню Сакалоўскага, дзе вучылі спяваць. Не памятаю, наколькі часта мы тады пісалі, але дакладна падтрымлівалі сувязь, адзін раз ездзілі на Воршу на Крапівенская поле разам (якім я арганізатарам сабе паказала - тэма для асобнай вяяялікай інтэрлюдзіі)))

Пасля наколькі памятаю ён паступіў у Сакалоўскага, потым у кансерваторыю ў Мінску. Шмат працаваў на розных працах. Мы адзін раз сустракаліся паўнавартасна - пагулялі па раёне, наколькі памятаю. Але ўжо вельмі даўно. Гадоў мо 10 мінула... І пазней я яго адзін раз бачыла мелькам.

А сёння я палезла ўкантакт. Хачу ж зноў плесціся))) І наську падгаварыла, калі бюджэт будзе пад'ёмны, то... карацей палезла да дзяўчыны, якая пляла мяне ў мінулым годзе. А там на сцяне знайшла рэкляму фірмы, якая займаецца майстар-класамі па піцы і выпечкай прыгожых тартоў і вачам сваім не паверыла - на ёй ён)))

Дык вось да чаго гэта я? Хто з нас ведае, якое ў нас насамрэч прызванне... ? тое, што трапілася фактычна выпадкова ці тое, да якога сам імкнуўся? Хаця, па старой памяці, не здзіўлюся, калі ён яшчэ і спявае недзе)))

(гэта выключна маё бачанне сітуацыі))) гэта на выпадак, калі гэтую гісторыю прачытае аднакласнік))) 

асабістае, пазітыў, думкі

Previous post Next post
Up