Apr 14, 2013 03:23
Негледзячы, на тое, што гэтая зіма была надзвычай доўгай, беларусам па вялікім рахунку скардзіцца няма на што. Асабліва вельмі халодных дзён было раз два і ўсё, таму ў цэлым зіма была мяккай і зацягнулася. Адное толькі што сельская гаспадарка ды дарогі пацярпелі. Але мы ўсё роўна бульбу ў Галандыі, а часнык у Кітаі закупаем))
Мне пры гэтым вельмі цікавыя разважанні пра сусветнае пахаладанне, якое развіваецца на фоне сусветнага пацялпення))) Рэальна цікавыя. Нават пашукаю нешта не так ужо вельмі папулістскае і паспрабую пачытаць (калі нешта ёсць на рускай мове, на беларускай, думаю, дакладна няма, астатнія не асілю))).
Калісьці паглядзела фільм "Паслязаўтра" і вельмі ўразілася. Спадзяюся, у рэчаіснасці такога рэзкага пахаладання не будзе. Пакуль па сённяшнім надвор'і беларусам яшчэ рана бегчы ў цёплыя краіны)))
думкі,
вясна,
зіма,
кіно,
надвор'е