Ну пра зіму

Mar 02, 2013 22:26

Зіма выдалася працаўнічая. Рэкордна. Калі я пісала пра тое, што я ў 2012 годзе спазнала што такое шмат працы, то я не ведала, як яно апынецца далей))))
Упершыню за апошні час я рэальна пачала распрацоўваць план, з якіх працаў мне трэба паціху сыходзіць. План не працуе, бо з адной з іх мяне звальняць адмаўляюцца.
Упершыню ў жыцці я чатыры разы прасіла мяне звольніць)))) Не таму што мяне так ужо дзяўбе гэтая праца (на той момант прынамсі), а таму што я і іх патрабаванні не выконваю. Упершныю ў жыцці мяне так і не звольнілі.
Упершыню ў жыцці я пачала марыць пра тое, каб усё кінуць і стаць хатняй гаспадыняй)))) Думаю, у мяне б атрымалася кепска)))))
Але вось яна вясна) Спадзяюся, яна прынясе мне паболей грошаў і паменей працы))) Збіраюся, калі да рэальнага паляпшчэння надвор'я сітуацыя так і не разруліцца неяк больш радыкальна адмаўляцца ад залішняга) бо хочацца ж яшчэ і на вуліцы бываць))

(ыыы я так і не выканала праекты, якімі хацела займацца для сабе - да пабачэння каляндар, пазнавата брацца, да сустрэчы - фотабук і спадзяюся сканчэнне перакладу)

З такіх вось вынікаў - Я знайшла тэлефон, які я хачу набыць. Мой асноўны кампутар пачаў загібацца. Чамусьці на маіх ноўтах працуе тэорыя пра 3 гады, пасля якіх з імі ўзнікаюць праблемы. Гэты працуе ўжо чатыры з капейкамі. Хутчэй за ўсё (у апошнюю чаргу) прыйдзецца змяніць плеер - проста не задавальняе праца. І тады мая душанька зноў будзе задаволеная)))

З пазітыву - я вельмі хутка і якасна прыкарпела да планшэту (дзякуй за падарунак)). Вельмі зручная і якасная штука - асабліва пагуляцца, палазіць па інэце, зачэкініцца ў розных месцах, пачытаць часопісы етс)) Для працы ўсё ён не прыдатны... але такая прыемная цацка.. ммм)))) 

жыццё, асабістае, думкі, работа, тэхніка

Previous post Next post
Up